Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2021, 13:37

Лукашэнку падарылі скураную карту Беларусі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на гарбарным прадпрыемстве ў Гатаве падарылі вялікую карту Беларусі, якая зроблена з розных тыпаў скуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дазвольце вам на памяць падарыць карту нашай любімай адзінай Беларусі. Яна зроблена са скуры, выпушчанай у Гатаве. Так, тут розныя віды скуры. Так і мы ўсе розныя, - сказала гендырэктар прадпрыемства Вольга Паліціка, прадстаўляючы падарунак. - Няхай упрыгожвае вашу рэзідэнцыю. А вам - здароўя, цярпення".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэты падарунак зойме дастойнае месца ў Палацы Незалежнасці. "Вось ты наглядзелася гэтых фільмаў... Рэзідэнцыя... Гэта ў Палацы Незалежнасці будзе. Гэта ж твая рэзідэнцыя, гэта ваш дом. Я ў Палацы Незалежнасці знайду месца. Гэта арыгінальна", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падзякаваў за падарунак і пажадаў усім доўгага жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі