Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2020, 12:38

Лукашэнку падарылі хакейны світар зборнай Латвіі з першым нумарам і яго прозвішчам

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш сёння пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падарыў яму хакейны світар латвійскай зборнай. На белым джэрсі вышыты першы нумар і прозвішча кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт у сваю чаргу падарыў прэм'ер-міністру Латвіі статуэтку аднаго з сімвалаў Беларусі - зубра.

Хакейны світар зборнай Латвіі Крыш'яніс Карыньш прывёз нездарма: у 2021 годзе Мінск і Рыга правядуць чэмпіянат свету па хакеі. Яго правядзенне абмяркоўвалася ў ліку іншых тэм на перагаворах у Палацы Незалежнасці.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, з латвійскага боку падрыхтоўка да чэмпіянату ідзе па плане. "Мы вельмі рады магчымасці праводзіць у наступным годзе чэмпіянат па хакеі разам з вамі, - падкрэсліў ён. - І што асабліва прыемна: беларуская і латвійская каманды ў розных дывізіёнах, таму, можа, у канцы чэмпіянату мы сустрэнемся ў Мінску".

"Не дай бог!" - жартам адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што латвійцы апошнім часам прынеслі беларусам шмат непрыемнасцей на лёдзе, таму ў Мінску гэтай сустрэчы будуць асцерагацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі