Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2022, 14:58

Лукашэнку не задаволіў прадстаўлены законапраект аб прадпрымальніцтве. Дакумент накіраваны на дапрацоўку

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў адправіў на дапрацоўку законапраект аб развіцці прадпрымальніцтва. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прадстаўленым міністрам законапраекце была адлюстравана новая структура малога бізнесу. Аднак Прэзідэнт у выніку адправіў дакумент на дапрацоўку, указаўшы на празмерную "шматаблічнасць" прапанаванай сістэмы.

"Менавіта на складанасць сістэмы і звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Было падкрэслена, што сістэма даволі грувасткая, шматзначная і чалавеку, які захацеў бы разабрацца, з чаго яму пачынаць, сапраўды складана. Таму было дадзена даручэнне спрасціць сістэму, каб яна была дастаткова зразумелай, празрыстай і справядлівай, - расказаў Аляксандр Чарвякоў. - Задача - спрасціць сістэму, з аднаго боку. З іншага боку, зрабіць яе празрыстай у частцы плацяжоў, выплаты падаткаў, зрабіць яе справядлівай у частцы ўдзелу кожнага суб'екта прадпрымальніцтва ў папаўненні бюджэту".

Прэзідэнт запатрабаваў больш дакладна вызначыць у законапраекце віды дзейнасці, якімі могуць займацца рамеснікі, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанне не ў тым, як называць тую ці іншую форму прадпрымальніцкай дзейнасці, і не ў тым, што трэба адыходзіць ад такой формы, як ІП. Адыходзіць ад індывідуальнага прадпрымальніцтва не плануюць, проста неабходна дакладна вызначыць канкрэтныя віды дзейнасці для ўсіх форм вядзення малога бізнесу.

"Дайце простую сістэму", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў дапрацаваць дакумент у самыя кароткія тэрміны. Паколькі змяненні ўступяць у сілу з 2023 года, а значыць, людзі павінны ўжо разумець, як яны будуць працаваць у наступным годзе, растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі