ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2018, 10:49

Лукашэнку на "Славянскім базары" падарылі пояс-абярэг

Аляксандру Лукашэнку ўручаюць пояс-абярэг
Аляксандру Лукашэнку ўручаюць пояс-абярэг

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 12 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" падарылі пояс-абярэг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вядучыя назвалі гэты пояс галоўным дарам мужчыне ў славянскіх народаў. Такім чынам арганізатары форуму падзякавалі кіраўніку дзяржавы за тое, што ён у свой час дапамог захаваць фестываль, які цяпер аб'ядноўвае многія народы.

"Мы тады мелі рацыю, што захавалі гэты фестываль. Ён быў бы проста знішчаны. Я гэта ведаю цяпер дакладна. Яго хацелі пусціць у свабоднае плаванне па гарадах, вёсках і краінах для таго, каб ён паціху пагаснуў, як у нас кажуць. Таму мы яго захавалі для вас і мелі рацыю: ён нам вельмі патрэбны сёння, і ён будзе заўсёды запатрабаваны", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Не будзем утойваць, у нашым славянскім свеце сёння не зусім спакойна. І тое, што сёння адбываецца тут, я ўпэўнены, што вы нават гэтага не ўсведамляеце, наколькі важна, што мы тут сабраліся - для беларусаў, расіян, украінцаў, для ўсіх тых рэспублік Савецкага Саюза, якія былі некалі ў адной дзяржаве", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі