Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2020, 13:27

Лукашэнку на МТЗ падарылі макет самага магутнага беларускага трактара

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыў Мінскага трактарнага завода падарыў Прэзідэнту Беларусі, які сёння наведвае прадпрыемства, макет трактара BELARUS-4522, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

BELARUS-4522 уяўляе сабой трактар агульнага прызначэння цягавага класа 8 з колавай формулай 4К4, выкананы па класічнай кампаноўцы. На яго ўстаноўлены рухавік Caterpillar C13, які адпавядае па выкідах шкодных рэчываў нормам Stage-IIIA. Трансмісія забяспечвае 16 перадач пярэдняга ходу, 8 перадач задняга. Кіраванне - электрагідраўлічнае. Машына выкарыстоўваецца для энергаёмістых сельскагаспадарчых работ у цягавым і цягава-прывадным рэжымах. Максімальная магутнасць трактара - 466 конскіх сіл.

Гэта мадэль была прэзентавана ў лістападзе 2016 года. BELARUS-4522 - самы магутны трактар у лінейцы прадукцыі МТЗ і адзін з самых магутных колавых трактароў у свеце. Пакуль трактар праходзіць выпрабаванні, яго серыйная вытворчасць яшчэ не пачалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі