Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 мая 2020, 11:46

Няма дэфіцыту і ажыятажу - Лукашэнку далажылі аб сітуацыі на спажывецкім рынку і цэнаўтварэнні

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў звярнуць асаблівую ўвагу на тавары першай неабходнасці і сацыяльна значныя тавары. Аб гэтым ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб сітуацыі на спажывецкім рынку краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на тое, што ў нас у прынцыпе з гандлем у магазінах і гэтак далей, здаецца, усё цярпіма, тым не менш, хацелася б ад вас пачуць ацэнку сітуацыі, якая складваецца на спажывецкім рынку. І пачуць прагноз развіцця спажывецкага рынку і напрамку гэтага развіцця, асабліва ў плане цэнаўтварэння. Асаблівую ўвагу прашу звярнуць на тавары першай неабходнасці, сацыяльна значныя тавары, без якіх людзі абысціся не могуць, асабліва ва ўмовах эпідэміі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Не трэба разважанняў, што рынак усё адрэгулюе"

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не раз звяртаў увагу, і асабліва Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, на тое, што нельга проста спакойна назіраць за тым, як недзе неабгрунтавана растуць цэны. "Мы не павінны за гэтым працэсам спакойна назіраць. Мы павінны вывучаць сітуацыю, умешвацца, аналізаваць і, калі патрэбна, умешваючыся, выпраўляць яе", - заявіў ён.

"Не трэба тут разважанняў наконт таго, што рынак усё адрэгулюе. Мы ўжо з вамі на рынку нямала прапрацавалі і разумеем, што рынак далёка не ўсё і не заўсёды рэгулюе. Але цяпер выпадак асаблівы. І паглядзіце: вельмі развітыя ў рыначных адносінах краіны хуценька і граніцы закрылі, Расія нават паліва ўжо забараніла ўвозіць на ўнутраны рынак. Вось вам і ўвесь рынак", - канстатаваў беларускі лідар.

"Рэгулююць цэны, забаранялі вываз у той жа Расіі сродкаў аховы ўрачоў - масак, рэспіратараў, дэзынфіцыруючых сродкаў і гэтак далей. І я ў гэтым плане іх не асуджаю. Яны дакладна разумеюць інтарэсы свайго народа", - дадаў Прэзідэнт.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі і старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тым, што неабходна сачыць за развіццём сітуацыі на спажывецкім рынку і ў залежнасці ад гэтага прымаць рашэнне, ёсць неабходнасць умешвацца ў тыя ці іншыя працэсы ці няма. "Думаю, сёння сітуацыя такая, што мы не проста павінны назіраць, але і, пры неабходнасці, умешвацца ў тыя працэсы, якія адбываюцца на ўнутраным спажывецкім рынку", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч далажыў аб рабоце па забеспячэнні спажывецкага рынку і кантролю над цэнамі. "Самае галоўнае, што сёння, нягледзячы ні на што (перш за ўсё, нягледзячы на знешнія выклікі), сітуацыя па таварным забеспячэнні і цэнах на ўнутраным спажывецкім рынку кіруемая, прагназуемая і стабільная", - сказаў ён.

Першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко

"Гэта значыць, дэфіцыту ў нас няма ніякага, ні па адной групе тавараў?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

"У нас няма дэфіцыту і няма ажыятажу", - запэўніў Уладзімір Калтовіч.

На мерапрыемства таксама былі запрошаны старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, кіраўнік Мінсельгасхарча Іван Крупко і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі.-0-

Фота Мікала Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі