Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2020, 11:25

Лукашэнку чакаюць у Латвіі з візітам 3 красавіка

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў Латвіі чакаюць з візітам 3 красавіка. Аб гэтым прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядзецца шмат падрыхтоўчай работы па арганізацыі вашага візіту ў Латвію. З нашага боку можа быць дата 3 красавіка. Калі, вядома, гэта зручна таксама і вашаму боку, то мы будзем вельмі рады бачыць вас", - сказаў Крыш'яніс Карыньш.

Ён разлічвае, што ў беларускую дэлегацыю таксама ўвойдуць прадстаўнікі бізнес-супольнасці, каб бакі змаглі абмеркаваць не толькі палітычнае, але і эканамічнае супрацоўніцтва.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Латвіяй у 2018 годзе склаў $582,7 млн, што амаль на 33 працэнты больш у параўнанні з узроўнем 2017 года. Экспарт - $485,6 млн, імпарт - $97,1 млн. У студзені-лістападзе 2019 года тавараабарот склаў больш за $460 млн, пры экспарце $377,5 млн.

Экспарт паслуг у 2018 годзе склаў $188,2 млн, а па выніках студзеня-кастрычніка мінулага года - $136,6 млн.

За 2018 год у эканоміку Беларусі прыцягнута інвестыцый з Латвіі ў аб'ёме $107,5 млн, у тым ліку прамых - $82,1 млн. У студзені-верасні 2019 года - $68 млн, уключаючы $53,6 млн прамых.

На тэрыторыі Беларусі працуюць 585 прадпрыемстваў з удзелам латвійскага капіталу - у сферах гандлю, паслуг, дрэваапрацоўкі, фармацэўтыкі. Дзейнічае двухбаковая міжурадавая камісія па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, савет дзелавога супрацоўніцтва, змешаная камісія па міжнародных аўтамабільных зносінах, рабочая група па транспарце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі