Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка звяртае ўвагу на ролю грамадзян у падтрыманні парадку і развіцці населеных пунктаў

Прэзідэнт 05.11.2018 | 11:50

5 лістапада, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на ролю грамадзян у падтрыманні парадку і развіцці населеных пунктаў. Аб гэтым ён заявіў 4 лістапада, наведваючы гарадскі пасёлак Балбасава ў Аршанскім раёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з добраўпарадкаваннем і сацыяльным развіццём Балбасава. Размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, ён расказаў, што ў Беларусі паэтапна займаліся навядзеннем парадку ў краіне, пачынаючы ад сталіцы і заканчваючы аграгарадкамі. Аднак крыху ўбаку засталіся невялікія пасёлкі, накшталт Балбасава. "Чысціню, парадак мы навялі, але гэта давядзецца вам самім падтрымліваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць далейшага азелянення населенага пункта, развіцця паркавых тэрыторый і ў цэлым стварэння найбольш камфортных умоў для жыцця людзей. Пасёлкі, як Балбасава або Копысь, - гэта ўзор, па якім у бліжэйшыя некалькі гадоў прывядуць у парадак такія населеныя пункты па ўсёй краіне.

Прэзідэнт заклікаў удзельнічаць у гэтым працэсе і саміх грамадзян у меру сіл і магчымасцей. "Трэба варушыцца. Не трэба спадзявацца толькі на дзяржаву. Яна сваю ролю адыграе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Там, дзе дзяржава павінна зрабіць, дзе вы не можаце, там з дзяржавы трэба патрабаваць".

Ён таксама падкрэсліў, што не з'яўляецца прыхільнікам выключна рыначнага падыходу і дзяржава прадоўжыць адыгрываць неабходную ролю ў развіцці тэрыторый - іх добраўпарадкаванні, стварэнні новых рабочых месцаў. "Гэта прыгажосць будзе запатрабавана людзьмі толькі тады, калі ім будзе дзе працаваць. Таму трэба яшчэ і ствараць рабочыя месцы", - адзначыў Прэзідэнт. - Для надання імпульсу эканамічнаму развіццю цяпер каля Балбасава разгорнута будаўніцтва, аднаўляецца аэрапорт, каля якога размесціцца буйны прамыслова-лагістычны цэнтр. "Тут цудоўная лагістыка - міжнародная аўтамабільная траса, чыгуначны вузел, будзе паветраная гавань", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў па-гаспадарску падыходзіць да выкарыстання пустуючых будынкаў і памяшканняў, паколькі некаторыя з іх можна не зносіць, а пераабсталяваць пад іншыя мэты, у тым ліку развіццё бізнесу, стварэнне арганізацый для абслугоўвання насельніцтва.

"Гэты пасёлак для мяне - сімвал нашай непарыўнай дружбы з расіянамі. Тут шмат працавала (у часы СССР. - Заўвага БЕЛТА), большасць рускіх людзей. Беларусы, рускія, украінцы... Розныя нацыі жылі і некалі эксплуатавалі гэты аэрадром. Гэта быў адзін са стратэгічных ваенных аэрадромаў. І няхай гэты адноўлены пасёлак будзе сімвалам нашай непарушнай дружбы славянскіх народаў, перш за ўсё расіян і беларусаў. Гэта як помнік", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы пакрыху будзем вам дапамагаць там, дзе павінна падставіць сваё плячо дзяржава. А гавораць, што дзяржава - гэта мы (народ, людзі. - Заўвага БЕЛТА). Дык давайце мы і будзем мацаваць гэту дзяржаву, - заклікаў Аляксандр Лукашэнка. - Усё цяпер за вамі. І сваё жыццё наладжваць нам. Ніхто збоку не прыйдзе і не дапаможа. Наадварот, будуць, зайздросцячы, недзе прытарможваць".

У час размовы з жыхарамі Балбасава кіраўнік дзяржавы закрануў і дэмаграфічнае пытанне, выказаўшы пажаданне, каб у сем'ях было не менш як тры дзіцяці: "Нам вельмі патрэбны людзі. Для таго, каб была Беларусь. Беларусь - суверэнная і незалежная, - гэта перш за ўсё людзі".

Аляксандр Лукашэнка прайшоў па цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка, азнаёміўшыся з добраўпарадкаваннем населенага пункта. Сярод іншага заменена і адрамантавана дарожнае палатно, адрамантаваны сацыяльныя аб'екты, фасады дамоў і дваровыя тэрыторыі, уладкаваны сучасныя дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, вырашана пытанне з забеспячэннем насельніцтва якаснай пітной вадой за кошт будаўніцтва станцыі па ачыстцы вады ад прымесей жалеза, удзелена ўвага азеляненню тэрыторыі.

Уздоўж шляху кіраўніка дзяржавы сабраліся мясцовыя жыхары, многія з якіх не толькі дзякавалі за пазітыўныя змяненні, якія адбыліся, але і выказвалі пажаданні па далейшым развіцці населенага пункта. Адзін з такіх напрамкаў датычыцца гандлёвага абслугоўвання. Прэзідэнт асабіста ацаніў асартымент у двух прадуктовых магазінах, адзін з якіх дзяржаўны, а другі прыватны. Было адзначана, што ў цэлым і той, і другі карыстаюцца попытам у пакупнікоў, а цэны на тыя ці іншыя тавары могуць адрознівацца, аднак у сярэднім знаходзяцца прыкладна на аднолькавым узроўні.

У час наведвання прыватнага прадуктовага магазіна Прэзідэнт падкрэсліў, што пры правядзенні больш гібкай цэнавай палітыкі неабходна выраўноўваць умовы працы дзяржаўных і прыватных гандлёвых арганізацый. "Значыць, стварайце ўмовы, каб яны маглі працаваць на роўных - прыватныя магазіны і дзяржаўныя. Людзям жа галоўнае, каб якасны быў прадукт і танны", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў з асцярожнасцю падыходзіць да пытання будаўніцтва ў гэтай мясцовасці буйных сеткавых магазінаў, каб не загубіць невялікія магазіны крокавай даступнасці. "Я б вам не рэкамендаваў будаваць тут сеткавыя магазіны, паколькі яны загубяць маленькія. У нас 11 такіх, можна сказаць, крокавай даступнасці. Яны канкурыруюць паміж сабой. А калі цяпер сюды сеткавы магазін пусцім, у яго ёсць магчымасць напалову знізіць цэны, і ён загубіць гэтыя (невялікія магазіны. - Заўвага БЕЛТА), а потым узніме цэны. Праўда, гэтыя жарты ў нас недапушчальныя. Я іх усіх папярэдзіў. Глядзіце, вельмі акуратна з гэтым. Тут я не хачу вам рэкамендаваць забараняць ці не, але такія магазінчыкі губіць нельга", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

У працэсе размовы з мясцовымі жыхарамі было ўзнята і пытанне паляпшэння абслугоўвання пры гандлі прамысловымі таварамі. Кіраўнік дзяржавы распарадзіўся на працягу года разгледзець варыянты і вырашыць гэта пытанне.

Прэзідэнт падрабязна цікавіўся выкарыстаннем тых ці іншых аб'ектаў у гарадскім пасёлку, даючы неабходныя даручэнні або парады.

Аляксандр Лукашэнка наведаў у Балбасаве і абноўлены Дом культуры, азнаёміўся з работай гэтай установы, дзе створаны магчымасці не толькі па эстэтычных напрамках, такіх як танцы і спевы, але і для заняткаў фітнесам, абсталявана трэнажорная зала. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з наведвальнікамі Дома культуры, сярод якіх было нямала зусім юных жыхароў пасёлка, з задавальненнем паслухаў песні ў выкананні мясцовых калектываў. І дзеці, і дарослыя атрымалі ад беларускага лідара салодкія падарункі - для іх былі спецыяльна прызапашаны пліткі шакаладу "Прэзідэнт".

Пасля агляду добраўпарадкаванага пасёлка і размовы з мясцовымі жыхарамі Аляксандр Лукашэнка асабіста азнаёміўся з ходам будаўніцтва ў Балбасаве мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.