Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2020, 11:53

Лукашэнка звяртае ўвагу на пытанне цаны пры імпарце медабсталявання і лякарстваў

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на пытанне цаны пры імпарце медабсталявання і лякарстваў. Гэту тэму кіраўнік дзяржавы ўзняў сёння на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Беларусі Уладзімірам Каранікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важным было пытанне медыцынскага абсталявання і лякарстваў. Перш за ўсё цэнаўтварэнне, пастаўкі", - нагадаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што раней частка лякарстваў і медабсталявання імпартавалася па крыху завышаных цэнах. "Трэба было гэтыя цэны прыводзіць у норму. Для гэтага трэба не проста аддаваць рынку на водкуп. Канкурэнцыя - справа добрая, але ўсё ж такі мы павінны ведаць мінімальныя і максімальныя цэны па тым ці іншым абсталяванні, асабліва дарагім. А мы іх ведаем, яны зразумелыя. І старацца працаваць ніжэй за гэтыя цэны. Наколькі атрымалася?" - паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, магчыма, існуючымі праблемамі і спытаў, ці патрэбна ўмяшанне з яго боку.

"Што датычыцца медыцынскага абсталявання, вашы адчуванні, што цэны былі не аптымальныя, абсалютна правільныя, яны пацвердзіліся, - сказаў Уладзімір Каранік. - Тут мы актыўна папрацавалі па стварэнні празрыстай сістэмы закупак, паляпшэнні маркетынгу і рабоце з вытворцамі для таго, каб яны напрамую выходзілі на нашы рынкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі