26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў народ Германіі даць прытулак бежанцам з беларуска-польскай граніцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я хачу звярнуцца да народа Германіі: тут большасць людзей, якія хочуць уз'яднаць свае сем'і, знайсці сваіх родных і блізкіх, якія знаходзяцца ў Германіі, - забярыце, калі ласка, гэтых людзей да сябе. Гэта невялікая нагрузка, яны хочуць жыць у Германіі. Дзве тысячы чалавек - гэта не вялікая праблема для Германіі. І канцлер Меркель з гэтым пагадзілася", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што польскі бок блакіруе вырашэнне гэтага пытання.-0-