Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2022, 09:27

Лукашэнка звярнуўся да латышоў: нас не раздзеляць ні штучная агароджа з калючым дротам, ні вашы часовыя палітыкі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дарагія сябры, ад імя ўсіх беларусаў накіроўваю нашым братам з суседняй Латвіі сардэчныя віншаванні з нагоды Дня абвяшчэння незалежнай дзяржавы. Спрадвеку народы абедзвюх краін жылі ў сэрцы Еўропы, захоўваючы свае непаўторнасць і самабытнасць. Сёння Беларусь таксама застаецца міралюбівай дзяржавай, прыхільніцай дыялогу і агульнай бяспекі ў рэгіёне. Мы ніколі не выступалі ініцыятарамі ваеннага канфлікту і заўсёды з дружалюбнасцю і павагай ставіліся да суседзяў. Многія з вас змаглі пераканацца ў гэтым, наведваючы нашу краіну ва ўмовах бязвізавага рэжыму", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў, што ўсё больш жыхароў Латвіі адчуваюць, што іх палітыкі працуюць не на карысць людзей і паглядаюць на замежных дарадчыкаў.

"Распальваючы абстаноўку, яны сцягнулі ў Прыбалтыку сілы і ўзбраенне, пабудавалі сцены, падштурхнулі вашу краіну да эканамічнай катастрофы. Упэўнены, што нашы шматвяковыя сувязі з'яўляюцца той надзейнай асновай, на якой, нягледзячы на ўсе цяжкасці, будуць адноўлены ўзаемавыгадныя дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай. Нас не раздзеляць ні штучная агароджа з калючым дротам, ні злачынная барацьба часовых латвійскіх кіраўнікоў з дзяржаўнымі сімваламі, гісторыяй і помнікамі продкаў!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў народу Латвіі мірнага неба, салідарнасці і правільнага выбару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі