Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Аб суверэнітэце, развіцці краіны і маючых адбыцца выбарах - Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем

Прэзідэнт 19.04.2019 | 10:30
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся сёння са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе БЕЛТА.

У пытаннях суверэнітэту і бяспекі няма месца кампрамісам

"У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць", - падкрэсліў беларускі лідар. Чытаць далей

Лукашэнка: любыя спробы пазбавіць Беларусь суверэнітэту атрымаюць магутны народны адказ
"Вы ведаеце, цяпер шмат размоў: вось Беларусь некуды ўключылася, Беларусь падзеляць. Ды немагчыма гэта сёння зрабіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: народ Беларусі прайшоў праз выпрабаванні і стварыў сваю дзяржаву - краіну для жыццяЛукашэнка: народ Беларусі прайшоў праз выпрабаванні і стварыў сваю дзяржаву - краіну для жыцця
"Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах складанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заклікаў беларусаў канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства
"Захаваць суверэнітэт, мір, спакойнае стваральнае жыццё на сваёй зямлі - наш святы абавязак. Каб выканаць гэту падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Эканоміка Беларусі і ў далейшым будзе грунтавацца на развіцці буйных прадпрыемстваў

Прэзідэнт падкрэсліў, што моцная эканоміка - фундамент паспяховай дзяржавы і за гады незалежнасці ў Беларусі зроблена нямала. Так, валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас амаль у 5 разоў, а аб'ём прамысловай вытворчасці - у 2,5 раза. Чытаць далей

Лукашэнка незадаволены неапраўдана доўгай мадэрнізацыяй буйных прадпрыемстваўЛукашэнка незадаволены неапраўдана доўгай мадэрнізацыяй буйных прадпрыемстваў
"Разам з тым выкананне асобных праектаў, мякка кажучы, неапраўдана зацягнулася. Перш за ўсё гэта датычыцца Светлагорскага ЦКК, Добрушскай фабрыкі "Герой працы", завода газетнай паперы ў Шклове", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт: прадпрыемствы не павінны кампенсаваць сваю безгаспадарчасць бюджэтнымі грашаміПрэзідэнт: прадпрыемствы не павінны кампенсаваць сваю безгаспадарчасць бюджэтнымі грашамі
Перш за ўсё неабходна павышаць эфектыўнасць работы рэальнага сектара. Савету Міністраў варта прымаць больш дзейсныя меры. Усе суб'екты гаспадарання ў Беларусі знаходзяцца ў аднолькавых умовах.

Урад і мясцовая ўлада павінны неадкладна рэагаваць на рост цэн

"Калі цэны пачынаюць дзесьці расці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць рашэнні аб павышэнні пенсійЛукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць рашэнні аб павышэнні пенсій
"У 2018 годзе тройчы павялічаны пенсіі, іх рост павінен быць і ў 2019 годзе. Даручаю ўраду, не адкладаючы, падрыхтаваць праекты неабходных рашэнняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Праграма сямейнага капіталу будзе прадоўжана на 5 гадоў - ПрэзідэнтПраграма сямейнага капіталу будзе прадоўжана на 5 гадоў - Прэзідэнт
"Трэба будзе рэфармаваць праграму сямейнага капіталу. На гэтыя грошы шматдзетныя сем'і могуць разлічваць пры паўналецці. Гэта правільна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Зніжэнне ўзроўню занятасці недапушчальнае - ЛукашэнкаЗніжэнне ўзроўню занятасці недапушчальнае - Лукашэнка
Стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў застаецца прыярытэтнай задачай, за выкананне якой адказвае ўся вертыкаль улады, дадаў Прэзідэнт.

Лукашэнка патрабуе ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыіЛукашэнка патрабуе ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыі
"Урад абавязаны забяспечыць суадносіны сярэдняй заработнай платы ў бюджэтнай сферы і сярэдняй па краіне на ўзроўні не ніжэйшым за 80 працэнтаў", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у Беларусі раздзяляльных ліній па ўмовах жыцця быць не можаЛукашэнка: у Беларусі раздзяляльных ліній па ўмовах жыцця быць не можа
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на раўнамерным развіцці тэрыторый. "У нас вельмі кампактная краіна. І раздзяляльных ліній, асабліва па сацыяльна-эканамічных прыкметах і ўмовах жыцця, не можа быць па азначэнні", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: гарады Беларусі павінны патанаць у зеляніне і кветкахЛукашэнка: гарады Беларусі павінны патанаць у зеляніне і кветках
"Прыродны ландшафт Беларусі - наша багацце і гонар. Але і гарады, асабліва жылыя масівы, таксама павінны патанаць у зеляніне і кветках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны

"Неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны. Ва ўсіх яго звёнах: ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый да дзяржаўных органаў і ўрада ў цэлым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Лукашэнка назваў галоўную задачу для любога кіраўнікаЛукашэнка назваў галоўную задачу для любога кіраўніка
"Канкрэтны чалавек, канкрэтная праблема, канкрэтнае рашэнне. Кожны дзень. Усе абяцанні, дадзеныя народу, павінны быць выкананы. У гэтым формула нашых паводзін, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта задача для любога без выключэння кіраўніка".

ІТ-сфера не павінна адрывацца ад надзённых патрэбнасцей эканомікі

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Парк высокіх тэхналогій характарызуе сучасную Беларусь для ўсяго свету. "Галоўнае не збаўляць набраныя тэмпы росту і не адрывацца ад надзённых патрэбнасцей эканомікі. Магчымасці, здольнасці і распрацоўкі рэзідэнтаў парка павінны працаваць у Беларусі і на Беларусь", - падкрэсліў ён. Чытаць далей

Лукашэнка: па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні
"Па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні, што адпавядаюць лепшым сусветным тэндэнцыям. Новыя вытворчасці і тэхналогіі, а значыць, тавары", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка паставіў асноўныя задачы перад АПК: дыктатура тэхналогій і новыя віды прадукцыі

"Першая задача для сельскай гаспадаркі - самая строгая дыктатура тэхналогій і вытворчая дысцыпліна. На гэта павінны быць мабілізаваны ўсе: пачынаючы ад кіраўніка гаспадаркі, спецыялістаў, заканчваючы нашай міліцыяй. Другая - актыўнае асваенне новых для нас відаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кожны раён павінен бачыць сваю стратэгію ў гэтай галіне. Мяняецца клімат - мяняецца падыход", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Лукашэнка адзначае палітычную сталасць беларускага грамадства

"Трэба адзначыць, што сярод зваротаў, якія паступілі ў час нядаўняй сустрэчы з экспертнай супольнасцю, журналістамі, шмат прапаноў па развіцці рэгіёнаў. Іх жыхары сапраўды балеюць душой за свой край, прапануюць цікавыя рашэнні па развіцці гарадоў і вёсак", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Лукашэнка: ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіныЛукашэнка: ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны
"Чалавек, яго ініцыятыва і імкненне жыць лепш павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь - краіна таленавітых людзей
"У нашай нацыянальнай культуры заключаны каласальныя духоўныя багацці. Гэта наш духоўны стрыжань. Ён дапамагае захаваць самабытнасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: жыхары малых населеных пунктаў павінны мець магчымасць хутка і якасна атрымліваць меддапамогу

"У жыхароў малых населеных пунктаў таксама павінна быць магчымасць хутка і якасна атрымліваць кваліфікаваную дапамогу. Асабліва ў экстранных выпадках. Пытанні аснашчэння мясцовых устаноў аховы здароўя медыцынскім абсталяваннем, персаналам, даступнасці аказваемых паслуг Міністэрству аховы здароўя ўзяць на асаблівы кантроль", - даручыў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

Змяненні ў Канстытуцыю павінны адпавядаць інтарэсам Беларусі на сучасным этапе - Лукашэнка

"Перакананы, што ўзважаная і прадуманая работа экспертнай супольнасці прывядзе да стварэння абноўленага Закона, які адпавядае інтарэсам нашай краіны і нашых грамадзян на сучасным этапе", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе

Прэзідэнт адзначыў, што палітычна актыўную частку грамадства хвалюе пытанне будучых выбарчых кампаній: "Не ведаю, чаму раптам гэта стала нейкай тэмай для спрэчак. У нас ёсць закон, Канстытуцыя. Вы цудоўна разумееце, што я не буду тут круціць-вярцець і шукаць нейкую выгаду для захавання ўлады. Некаторыя так званыя палітыкі прапануюць правесці выбары Прэзідэнта ў гэтым годзе, спасылаюцца на стабільную эканамічную сітуацыю, больш-менш спрыяльныя ўмовы". Чытаць далей

На мерапрыемства, якое традыцыйна праводзіцца ў Авальнай зале Дома ўрада, былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі. У гэтым годзе сярод запрошаных у Авальную залу была асабліва шырока прадстаўлена беларуская грамадскасць. У іх ліку дэпутаты мінулых скліканняў, прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", Беларускага саюза жанчын, студэнты ВНУ (у тым ліку прадстаўнікі БРСМ), курсанты ваенных навучальных устаноў, журналісты рэгіянальных СМІ.

Аляксандр Лукашэнка з кіраўнікамі парламента
Аляксандр Лукашэнка з кіраўнікамі парламента'

Аляксандр Лукашэнка пасля Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
Аляксандр Лукашэнка пасля Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу'

У Пасланні канцэптуальна адлюстраваны асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе. Змест Паслання ў тым ліку вызначаўся зыходзячы з аналізу зваротаў, што паступілі перад "Вялікай размовай з Прэзідэнтам" 1 сакавіка бягучага года. Кожны з такіх зваротаў быў дасканала вывучаны і прапрацаваны.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.