Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: "Зубраня" стаў сапраўдным сімвалам дзіцячай дыпламатыі

Прэзідэнт 16.08.2019 | 12:32
Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" з 50-годдзем з дня заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За паўстагоддзя гэты гасцінны і маляўнічы маленькі куток Беларусі на беразе Нарачы ператварыўся ў дзіўны астравок шчаслівага дзяцінства і моцнага сяброўства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сюды з задавальненнем прыязджаюць ініцыятыўныя і таленавітыя дзеці з нашай краіны і замежжа".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "Зубраня" стаў сапраўдным сімвалам дзіцячай дыпламатыі. Тут пабывалі юныя грамадзяне больш як 45 дзяржаў, і кожная міжнародная змена - новы крок насустрач агульнай будучыні, мірнай і бяспечнай.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дзякуючы высокаму прафесіяналізму педагагічнага калектыву захаваны і прымножаны ўнікальныя традыцыі, што дае цэнтру магчымасць заставацца лідарам у адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў