Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2025, 04:12

Лукашэнка: ЗША неабходна дамаўляцца па рэдказямельных металах з Расіяй

Фота АР
Фота АР
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША неабходна дамаўляцца па рэдказямельных металах з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што расійскае кіраўніцтва зацікаўлена ў добрых адносінах са Злучанымі Штатамі Амерыкі і абедзве краіны ад гэтага толькі выйграюць.

"Вазьміце такі невялікі прыклад. Вы цяпер спрачаецеся з Украінай па рэдказямельных металах і гэтак далей. Слухайце, у Расіі (другое месца ў свеце займае Кітай) першае месца. Там гэтых рэдказямельных матэрыялаў у больш даступнай форме дастаткова. Супрацоўнічайце з Расіяй - вы атрымаеце каласальны ад гэтага эфект. Расія менш будзе мець эфект, але вы атрымаеце для развіцця каласальны эфект. Таму чаго вы ў акно спрабуеце залезці ва Украіну? Дзверы адчынены ў Расіі, супрацоўнічайце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што аб гэтым нядаўна заяўляў і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"Ды і тыя тэрыторыі, якія калісьці былі ўкраінскімі, а сёння далучаны да Расіі, там у асноўным рэдказямельныя матэрыялы, яны ўжо ў руках Расіі ў вялікай колькасці. Таму трэба проста дамаўляцца і супрацоўнічаць", - заявіў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі