Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2019, 09:03

Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Кітай для ўдзелу ў форуме "Пояс і шлях"

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

25-27 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне. Акрамя таго, на палях гэтага мерапрыемства кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.

Прымаючы ўдзел у рабоце саміту, Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.

Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Адбудуцца, як плануецца, і іншыя перагаворы з замежнымі лідарамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі