Фота з архіва
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным пройдуць 13 сакавіка ў Крамлі. Кіраўнікі дзяржаў у фармаце "сам-насам", а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. У цэнтры ўвагі таксама сумесная работа ў інтэграцыйных фарматах. Лідары краін абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях бягучай міжнароднай сітуацыі.
Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет дакументаў.
У праграме візіту таксама - шэраг іншых мерапрыемстваў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам.-0-