Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2022, 13:10

Лукашэнка зрабіў папярэджанне саюзнікам, якія сумняваюцца

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў сітуацыі, якая складваецца ў рэгіёне і свеце, саюзнікам важна з'яднацца. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу вас запэўніць, што Беларусь і далей будзе самым жорсткім чынам адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. Саюзнікі, якія пакуль яшчэ сумняваюцца, павінны зразумець - без хутчэйшага з'яднання нашай цывілізацыі, без умацавання палітычных, эканамічных і ваенных сувязей нас заўтра можа не быць. Не будзе проста", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў цяперашняй сітуацыі разам з безумоўным развіццём сувязей з дружалюбнымі дзяржавамі вельмі важна знаходзіць і пашыраць перспектыўныя напрамкі, актыўна выкарыстоўваць кропкавую дыпламатыю, дасягаць канкрэтных вынікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі