25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зрабіў камплімент беларускаму народу і прызнаўся, што ён - шчаслівы Прэзідэнт. Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Новы перыяд прэзідэнцкіх паўнамоцтваў - гэта заўсёды новыя гістарычныя ўмовы, чаканні і задачы. Нашы прыярытэты нязменныя. Гэта мір, бяспека, дабрабыт роднай Беларусі, годнасць нацыі і дастатак кожнага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Ведаю, што побач са мной сапраўдныя аднадумцы. Людзі, упэўненыя ў правільнасці таго, што мы робім. Шчыра любячыя Беларусь і сапраўдныя патрыёты. Ні ў аднаго лідара дзяржавы няма такіх працавітых і надзейных людзей, як вы, беларусы! Таму я - шчаслівы Прэзідэнт, а Беларусь - краіна, у якой хочацца жыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Ваш Прэзідэнт вас ніколі не кідаў і не кіне, не здрадзіць і не збяжыць. Вы - усё маё жыццё, і я прыкладу максімум намаганняў, каб апраўдаць аказаны мне вамі вялікі давер. Я жадаю ўсім нам міру, дабра, здароўя, шчасця, радасці, невычэрпнай энергіі для рэалізацыі тых грандыёзных задач, якія паставілі перад намі людзі. У нас няма іншага права і іншай магчымасці, як гэта зрабіць. І мы гэта зробім! Выбар зроблены, настае час новых перамог!" - падкрэсліў беларускі лідар.-0-