ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2019, 11:55

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве НАН

НАН Беларусі. Фота з архіва
НАН Беларусі. Фота з архіва

16 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Намеснікам старшыні Прэзідыума НАН назначаны Аляксандр Кільчэўскі, які да гэтага працаваў на пасадзе галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук. У сваю чаргу гэту пасаду заняў Андрэй Іванец. Раней ён быў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне Вадзіма Маханько генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве". Да цяперашняга часу ён займаў у гэтай арганізацыі пасаду намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі