ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 09:01

Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў ваенным блоку

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў ваенным блоку. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 лютага, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Вадзіма Раманіва начальнікам сувязі Узброеных Сіл - начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба. На пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання назначаны палкоўнік Дзмітрый Бітны.

Кіраўнік дзяржавы таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Караля з пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба і звольніў яго з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі