Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2021, 12:54

Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На былое вакантнае месца першага намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі назначаны Сяргей Гусачэнка. Для яго гэта кар'ерны рост - раней ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні гэтага СМІ.

Намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі назначаны Дзмітрый Прымшыц. Раней гэту пасаду ў кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі займала Вольга Кананюк. Да гэтага часу Дзмітрый Прымшыц працаваў намеснікам дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эканомікі НАН Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі