Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 кастрычніка 2022, 14:14

Лукашэнка зрабіў акцэнт на справядлівым стаўленні да людзей, параўнаўшы гандлёвых дзялкоў і ваеннаслужачых

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з эканамічным блокам урада зрабіў акцэнт на справядлівым стаўленні да людзей, параўнаўшы ўзровень жыцця і забяспечанасці гандлёвых дзялкоў і ваеннаслужачых, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Закранаючы тэму рознічнага гандлю, росту цэн і даступнасці тавараў для насельніцтва, Прэзідэнт звярнуў увагу, што трэба падтрымліваць у грамадстве разумны баланс, у тым ліку па ўзроўні даходаў. Галоўным патрабаваннем Аляксандра Лукашэнкі на працягу многіх гадоў застаецца справядлівае стаўленне да людзей.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы згадаў аб сваёй нядаўняй сустрэчы з ваеннымі, дзе ён вельмі сур'ёзна паставіў пытанне аб забеспячэнні бяспекі краіны і той ролі, якая ў гэтым адведзена ваеннаслужачым, - яны павінны быць гатовы ў любы час у поўнай меры выканаць свой воінскі абавязак. Аднак калі паглядзець з пункту гледжання сацыяльнай забяспечанасці гэтай катэгорыі, то высветліцца, што жывуць яны зусім не так паспяхова, як, напрыклад, прадстаўнікі гандлю.

"А што ў нас маюць ваенныя? Яны што, своечасова кватэру атрымалі? Яны сёння грашовае забеспячэнне атрымліваюць шалёнае? Іх дзеці ў шакаладзе? - рытарычна спытаў Аляксандр Лукашэнка. - А цяпер паглядзіце на гандляроў. Заробленае вывезлі і размясцілі за мяжой. Палацы, асабнякі за мяжой. Гэта што за асаблівы клас у нас - сфера гандлю, пасрэднікі і іншыя?"

Прэзідэнт упэўнены, што ў такой кіруемай кампактнай краіне, як Беларусь, ва ўладнай вертыкалі хапае сіл, каб навесці парадак і забяспечыць справядлівае стаўленне да людзей з боку дзяржавы - падтрымаць, дапамагчы тым, каму гэта неабходна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі