Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка ў час прыняцця кадравых рашэнняў даручыў падрыхтаваць праект указа па перадачы часткі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў іншым органам улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба падрыхтаваць праект указа, каб да мяне губернатары не звярталіся: з адной крыніцы там, таму паралельнае праектаванне, будаўніцтва і іншае. Няхай яны прымаюць рашэнне на месцах. У крайнім выпадку няхай узгадняюць у галінавікоў - віцэ-прэм'ераў, калі мы павысілі іх узровень. Узгаднілі з імі, а мы будзем кантраляваць. Акрамя адводу зямель, таму што зямельныя пытанні - гэта святое і застаюцца пакуль за Прэзідэнтам. А ўсё астатняе няхай вырашаюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, цяпер у гэтай рабоце шмат фармальнасцей. "Падпісваю ў асноўным, падтрымліваю просьбы мясцовых органаў улады. Няхай яны і прымаюць рашэнні. З пункту гледжання пераносу паўнамоцтваў уніз нам трэба паглядзець і вызваліць Прэзідэнта ад гэтых непатрэбных функцый. У крайнім выпадку міністр, віцэ-прэм'ер па нейкіх пытаннях. І тое - на працягу сутак узгаднілі, няхай губернатары і мясцовыя органы ўлады самі разбіраюцца і будуюць", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-