9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зноў прапанаваў Літве пачаць перагаворы і назваў пункты, якія цікавяць Беларусь. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь гатова выбудоўваць нармальныя адносіны па ўсіх напрамках. "Мы з народам Літвы заўсёды дамовімся. Як і з палякамі. Гэта нашы людзі. А калі хочаце нармальных адносін - сядайце за стол перагавораў і абмяркоўвайце гэтыя праблемы. Мы да гэтага гатовы. Іншых варыянтаў няма, - заявіў беларускі лідар. - Што Літве перашкаджала супрацоўнічаць з намі? Мы загружалі іх парты - 30 працэнтаў бюджэту фарміравалася ў Літве як мінімум за кошт патоку нашых грузаў. Што яшчэ не хапала? Чаго ашалелі?"
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Літве цяпер "пачынаюць гвалтам крычаць" наконт аўтамабіляў, якія засталіся ў Беларусі пасля закрыцця граніцы Вільнюсам. "Калі яны (аўтамабілі. - Заўвага БЕЛТА) валяюцца на абочыне дарогі, можа, у Літве гэта нармальна. У нас гэта непрымальна. Мы іх размясцілі на стаянках, ахоўваем, каб ніхто не ўлез у гэтыя аўтамабілі, каб груз захаваўся, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Не трэба на дурніцу крычаць гвалтам і шумець. Не трэба прыцягваць амерыканцаў, расіян або ўкраінцаў. Гэты нумар не пройдзе. Гэта тэма знаходзіцца ў плоскасці нашых перагавораў і нашых пагадненняў. Спіхнуць на нас гэту праблему, перакінуць мяч на наш бок не атрымаецца".

Пры гэтым, дадаў кіраўнік дзяржавы, Беларусь гатова нават выкупіць скорапсавальныя грузы. Што датычыцца вадзіцеляў грузавікоў, то для іх на тэрыторыі Беларусі створаны неабходныя ўмовы знаходжання. "Усё робім для таго, каб было нармальна. І пачынаюць (літоўскі бок. - Заўвага БЕЛТА) там мышкавацца, з-пад дывана або плінтуса высоўваюць галаву: "Аддайце нам гэтыя аўтамабілі!", - заявіў ён.
Разам з тым, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, ёсць і такія пункты, якія цікавяць беларускі бок. "Вярніце нам 17 або 20 аўтамабіляў, якія вы ўкралі. Пажарныя аўтамабілі, якія пастаўлялі ў Зімбабвэ. Нармалізуйце работу нашага санаторыя, дзе мы лячылі чарнобыльскіх дзяцей. Яны ў дзяцей адабралі фактычна санаторый, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І вярніце нам грошы за тое, што мы там будавалі порт".-0-