Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2021, 12:06

Лукашэнка зноў наведаў чырвоную зону ў кавід-аддзяленні бальніцы

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Мінскай абласной клінічнай бальніцы наведаў чырвоную зону, дзе знаходзяцца на лячэнні пацыенты з COVID-19, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У папярэднія хвалі захваральнасці на каранавірус Аляксандр Лукашэнка ўжо неаднаразова наведваў медустановы, дзе лечаць пацыентаў з каранавірусам, у тым ліку і чырвоныя зоны.

Да гэтага яму падрабязна далажылі аб рабоце бальніцы ў гэтым напрамку - колькасці пацыентаў, наяўнасці неабходнага абсталявання, лякарстваў і кіслароду.

Абласная клініка ў ліпені 2020 года пачала аказваць дапамогу пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. За студзень - верасень тут пралечана больш за тысячу чалавек. Для хворых на каранавірус у бальніцы вылучана 220 ложкаў.

Інфекцыйныя аддзяленні разгорнуты на базе рэўматалагічнага, пульманалагічнага, неўралагічнага, нефралагічнага, кардыялагічнага і хірургічнага аддзяленняў. Акрамя таго, у клініцы вылучаны 22 рэанімацыйныя ложкі для COVID-хворых на базе аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Паводле даных на 19 кастрычніка, у інфекцыйных аддзяленнях бальніцы на лячэнні знаходзяцца 203 пацыенты, з іх 21 чалавек у цяжкім стане, на ШВЛ - 11 пацыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі