ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2023, 16:24

Лукашэнка зноў нагадаў аб неабходнасці мець сур'ёзны саюзны медыяхолдынг

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Крамлі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы зноў нагадаў аб неабходнасці мець сур'ёзны саюзны медыяхолдынг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Медыярэсурсы - таксама ў нас спецыялісты абмяркоўваюць гэту тэму. Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам дамовіліся яшчэ ў Піцеры, што нам трэба мець сур'ёзны саюзны медыяхолдынг. Трэба ствараць гэты медыяхолдынг", - сказаў Прэзідэнт.

"Так, гэта, можа, у нейкай ступені будзе не танна. Але калі мы хочам, каб парадак дня гучаў (ёсць аб чым гаварыць), трэба ствараць гэты медыяхолдынг, не прыклейваючы яго да нейкіх іншых арганізацый. Аб гэтым мы дамовіліся. Але гэта не адразу робіцца. Тым больш што патрэбны пэўныя сродкі", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі