ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2021, 16:30

Лукашэнка змяніў статус Савета па развіцці прадпрымальніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па развіцці прадпрымальніцтва змяняе свой статус з кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Беларусі на кансультатыўны орган пры Савеце Міністраў. Адпаведны ўказ нумар 163 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Цяпер зацвярджаць склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва будзе, адпаведна, прэм'ер-міністр Беларусі. Старшынёй савета будзе па пасадзе намеснік прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні эканомікі.

Указ дасць магчымасць павысіць аператыўнасць прыняцця саветам рашэнняў і аптымізаваць парадак абнаўлення яго персанальнага складу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі