Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада, прэм'ерам назначаны Румас

Прэзідэнт 20.08.2018 | 09:00

20 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. Адпаведныя кадравыя рашэнні 18 жніўня агучыў кіраўнік дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністрам Беларусі назначаны Сяргей Румас, які да гэтага часу ўзначальваў Банк развіцця.

Першым намеснікам прэм'ер-міністра назначаны Аляксандр Турчын, да гэтага часу кіраўнік Апарату Савета Міністраў. Намеснікам прэм'ер-міністра назначаны Ігар Ляшэнка. "Ён знаходзіцца ў камандзіроўцы, ён у курсе справы. Будзе курыраваць пытанні, якімі займаўся Уладзімір Сямашка", - сказаў Прэзідэнт. Да гэтага часу Ігар Ляшэнка ўзначальваў канцэрн "Белнафтахім".

Намеснікам прэм'ер-міністра таксама назначаны Уладзімір Кухараў. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні КДК. "Ён будзе курыраваць пытанні будаўніцтва, ЖКГ, транспарту. Гэта аснова. А далей вам вызначаць ва ўрадзе, як вы размяркуеце гэтыя абавязкі", - растлумачыў Прэзідэнт.

Акрамя таго, намеснікам прэм'ер-міністра назначаны Ігар Петрышэнка, які да гэтага часу быў паслом Беларусі ў Расіі. Ён будзе адказваць за сацыяльную сферу - ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт.

Міністрам архітэктуры і будаўніцтва назначаны Дзмітрый Мікулёнак.

Міністрам прамысловасці - Павел Уцюпін. "Ведаеце сферу. Вы там, па-мойму, гадоў пяць прапрацавалі. І вельмі добра, што вы папрацавалі і ў Міністэрстве эканомікі. Для вашай будучай работы гэта проста цудоўна", - адзначыў беларускі лідар.

Міністрам сувязі і інфарматызацыі назначаны Канстанцін Шульган. "Чалавек дысцыплінаваны, ваенны, які вельмі добра ведае гэту сферу, і асабліва перспектыву развіцця, звязаную з інфармацыйнымі тэхналогіямі, стварэннем вялікай удзельнай вагі ў сферы ІТ", - ахарактарызаваў новага міністра кіраўнік дзяржавы.

Міністэрства эканомікі ўзначаліць Дзмітрый Крутой. "Вельмі хацелася б, каб Міністэрства эканомікі (вы гэту арганізацыю добра вывучылі) набыло новае дыханне і было прыстасавана да новых рэалій. Гэта вельмі важна", - сказаў Прэзідэнт.

Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта назначаны Раман Галоўчанка. "Вы там працавалі, добра ведаеце гэту сферу. Вельмі добра, што вы папрацавалі на пасадах пасла ў розных краінах. Усё астатняе для таго, каб працаваць у ВПК, у вас ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"На парадку дня гэтыя пытанні стаяць даўно. Прынамсі, перада мной як Прэзідэнтам. А ў апошні час яны набылі асаблівае гучанне ў сувязі з мерапрыемствам на ўсходзе Беларусі. Тады мной было прынята рашэнне абнавіць наш урад, асабліва кіраўніцтва. Было даручана кіраўніку Адміністрацыі правесці кансультацыі з адпаведнымі службовымі асобамі, вярнуцца да рэзерву кадраў Прэзідэнта, правесці кансультацыі з кіраўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці нашай краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Вы цудоўна ведаеце, што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі. Гэта кіраўнікі нашай жаночай арганізацыі, маладзёжнай арганізацыі, прафсаюзаў і ветэранскай арганізацыі... Як мне было даложана, такія кансультацыі былі праведзены. І тыя кандыдатуры, якія абмяркоўваліся з кадравага рэестра, паводле маёй інфармацыі, былі падтрыманы і адобраны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я не стану перад вамі разгортваць якую-небудзь праграму. Усе вы з ёй знаёмыя, і як эксперты вы ўсе прымалі ўдзел у фарміраванні гэтай праграмы, не кажучы ўжо пра цяперашняга прэм'ер-міністра. Гэта чалавек, які папрацаваў у розных сферах, - сказаў Прэзідэнт. - Ён мае свой пункт гледжання. Я паважаю, я яму даручаў шмат канкрэтных пытанняў па-за яго сферай, і яны заўсёды выконваліся".

"У мяне вялікія надзеі на вас. І мы сапраўды праз нейкі час і да выбараў прыйдзем - і да парламенцкіх, і да прэзідэнцкіх - гэта наш экзамен. І мне хацелася б, каб мяне ні ў якім разе не папракнулі за дрэнную вашу работу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы - пальцы на маіх руках. І кожны баліць у мяне аднолькава. Вы мае "дзеці". Я за вас адказваю", - вобразна выказаўся кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.