Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зіма яшчэ будзе, але цяперашняе надвор'е для азімых не мае небяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне аб анамальна цёплай цяперашняй зіме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тое, што цяпер адбываецца, для ўраджаю не мае небяспекі. Расліны пачынаюць вегетаваць недзе пры тэмпературы 7-8 градусаў цяпла. Вегетацыя раслін зімой цяпер небяспечная. Іх не падкорміш, а яны выкарыстоўваюць пажыўныя рэчывы. Вось калі б было цяплей, гэта небяспечна. 1, 3, 4 градусы цяпла - расліны ў спакоі. Яны не выкарыстоўваюць пажыўныя рэчывы. Страху няма. Калі ўдарыць моцны мароз, не дай бог, вядома, рапс падмерзне. А ў нас вялікая колькасць пасеваў. Могуць недзе быць пашкоджаны азімыя", - падзяліўся аграрнымі прамудрасцямі беларускі лідар.
"Але калі будзе так да вясны, страху ніякага няма. Мы падкормім азотам усе нашы азімыя расліны і яны пойдуць у рост. Галоўнае, каб рэзкіх перападаў не было. Але зіма яшчэ будзе", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.-0-