Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2021, 14:20

Лукашэнка - жыхарам Свіслачы: заўсёды трымаў ваш няпросты раён у полі зроку

24 чэрвеня, Свіслацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння пасля нарады аб перспектывах развіцця Гродзенскай вобласці, якая прайшла ў Свіслачы, пагутарыў з жыхарамі гэтага гарадка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы думалі, што я да вас не прыеду?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

"Не, мы вас вельмі чакалі", - адказалі мясцовыя жыхары.

"А я, бываючы ў пушчы, усё прыцэльваюся на Свіслач, думаю: трэба з'ездзіць. І на ўскраіне краіны, і раён няпросты. Але заўсёды ў полі зроку трымаў", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы расказаў пра сваю паездку, наведаныя прадпрыемствы і пра вынікі праведзенай нарады. "Мы хочам тут ажыццявіць буйныя праекты па дрэваапрацоўцы. Шчыра кажучы, я так ашчадліва стаўлюся да выкарыстання лясных рэсурсаў (гэта, як і зямля, наша багацце), але бачу, што мы недапрацоўваем. У нас шмат лесу не перапрацоўваецца своечасова, перастойвае. І ёсць вельмі шмат лесу на балотах, у нізкіх месцах - таксама ніхто не хоча нарыхтоўваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод жыхароў раёна каля 20 працэнтаў - прадстаўнікі польскай нацыянальнасці. У сувязі з гэтым Прэзідэнт яшчэ раз закрануў адносіны паміж народамі на фоне палітычных рознагалоссяў з суседнімі краінамі. "Я папрасіў кіраўнікоў: глядзіце, каб мы ні ў якім разе не пакрыўдзілі польскае насельніцтва. Людзі ж ні ў чым не вінаватыя", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі