11 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля прыбыцця ў Крэмль паразмаўляў з журналістамі, пракаменціраваўшы палёт Марыны Васілеўскай на МКС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Расійскія журналісты перш за ўсё павіншавалі Прэзідэнта з палётам беларускага касманаўта. "Космас ваш, мы так разумеем?" - спыталі кіраўніка дзяржавы.
"Космас наш! Ваш і наш! Дзякуючы вам ён стаў нашым", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы ляталі ў космас і ў савецкія часы. "Таму тое, што дзяўчына паляцела наша… Ну, мы рыхтуем яшчэ некалькі дзяўчат. Кажуць, у нас дзяўчаты мацнейшыя. Таму мы гатовы ў праграму расійскую ўжо ўкараніцца і разам працаваць у космасе", - сказаў ён.-0-