Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2024, 12:33

Лукашэнка: жаночы рух стаў у Беларусі той сілай, з якой нельга не лічыцца
 

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночы рух стаў у Беларусі той сілай, з якой нельга не лічыцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 сакавіка на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі саюз жанчын - равеснік незалежнасці. Я помню першую сустрэчу: у 1996 годзе мы адкрывалі сталічны Цэнтр сацыяльнай падтрымкі - вашага саюза. Пасля чаго такія ўстановы былі створаны па ўсёй краіне. І такіх ініцыятыў за гэтыя гады было нямала. Саюз развіваўся, сталеў разам з нашай дзяржаўнасцю. Жаночы рух за параўнальна кароткі час стаў той сілай, з якой нельга не лічыцца", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што Беларускі саюз жанчын быў і застаецца адным са стаўпоў грамадзянскай супольнасці. І вынікі праведзенай выбарчай кампаніі сведчанне таго. Жанчыны складаюць трэць дэпутатаў парламента, а тысячы прадстаўніц прыгожага полу выбраны ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. "Многія сёння тут, у гэтай зале. І я вас віншую з гэтым даверам нашага народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.




"Абсалютна лагічна, што з наданнем канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу ўзрос і статус арганізацыі - вы атрымалі права дэлегаваць у склад УНС сваіх лепшых прадстаўнікоў", - дадаў ён.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі