Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 13:28

Лукашэнка згадзіўся паўдзельнічаць у закладцы маладзёжных алей каля Палаца Незалежнасці

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка згадзіўся паўдзельнічаць у закладцы маладзёжных алей каля Палаца Незалежнасці. Адпаведная прапанова была агучана на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з піянерскім актывам у рамках святкавання 100-годдзя піянерскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я гатовы ў гэтым удзельнічаць. Піянерскую алею і камсамольскую", - сказаў Прэзідэнт, паабяцаўшы падабраць прыдатнае месца.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што лепш гэта зрабіць вясной, каб дрэвы лепш прыжыліся. "Я не дарэмна сказаў, каб каля Палаца Незалежнасці. А, можа, нешта ў палацы знойдзем (на прылеглай тэрыторыі. - Заўвага БЕЛТА), нейкае месца, і пасадзім гэтыя дрэвы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт расказаў, што і сам рэгулярна ўдзельнічае ў пасадцы дрэў, у тым ліку разам са сваімі сынамі. Высаджаны такія дрэвы і на тэрыторыі Палаца Незалежнасці.

Ён падкрэсліў сімвалізм высадкі дрэў, бо праходзіць час і яны служаць для людзей напамінам, да іх можна будзе потым прывесці ўжо сваіх дзяцей і паказаць: "Гэта гісторыя вашага жыцця. Таму адмаўляцца ад гэтага нельга. Дзе б вы ні былі, нават не арганізавана, нават старэйшыя, пасадзіце сваё дрэўца, няхай яно будзе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі