ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2021, 11:19

Лукашэнка: здача суверэнітэту - гэта не са мной

Фота з архіва
Фота з архіва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што суверэнітэт краіны з'яўляецца адвечнай каштоўнасцю. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 26 мая на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, паведамляе БЕЛТА.

"Ніхто размовы не вядзе аб здачы суверэнітэту. Яшчэ раз паўтараю: здача суверэнітэту - гэта не са мной. Беларусь - гэта маё дзіця. Я яго сваімі рукамі ствараў. Як я магу ўласнаручна гэта ўсё знішчыць? Гэта не са мной. Калі вы гэта захочаце зрабіць, рабіце, але не са мной. Гэта каштоўнасць адвечная. Ніколі нам не будзе шчасця, калі намі будзе нехта кіраваць. Ніколі!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь у цяперашняй абстаноўцы падтрымліваюць і вялікія дзяржавы: "І Расія, і Кітай, яны малайцы, яны вельмі добра нас падтрымліваюць, дапамагаюць".

Гаворачы пра Кітай, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што раней у размове са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам была агучана просьба дапамагчы з пашырэннем паставак неабходнай наменклатуры прадукцыі на кітайскі рынак, прыём на канкурэнтнай аснове. У выніку адзначаюцца добрыя тэмпы прыросту тавараабароту. Больш таго, Кітай некалькі разоў аказваў Беларусі бязвыплатную дапамогу ў барацьбе з пандэміяй.

"Што датычыцца Расійскай Федэрацыі, там не без праблем. Таму што там, вы ж бачыце, розныя людзі, розныя інтарэсы. Але расіяне, ну я не скажу, што ў нас пагоршыліся адносіны. Наадварот, мы цяпер спрабуем знайсці выйсце з таго ці іншага канкрэтнага становішча. У тым ліку прадпрыемстваў, якія трапляюць пад санкцыі", - сказаў Прэзідэнт.

Тэму супрацоўніцтва з Расіяй кіраўнік дзяржавы закрануў, адказваючы на адно з пытанняў ад удзельнікаў сустрэчы наконт санкцый заходніх краін у адносінах да Беларусі: "Асноўны наш гандлёвы партнёр - Расійская Федэрацыя. Усялякія там моманты бываюць. Але, увогуле ж, мы выбудоўваем адносіны. У нас няма катастрофы ў гандлёва-эканамічных адносінах з Расіяй, хоць не без праблем. Гэта зразумела. Таму што не Пуцін-Лукашэнка гандлююць, а канкрэтныя кампаніі і прадпрыемствы. У іх могуць інтарэсы не супадаць".

"Але і там пад санкцыі ўсё Расію больш і больш падводзяць, мы туды трапілі, - прадоўжыў беларускі лідар. - Я неяк Прэзідэнту Расіі публічна сказаў: чаго мы перажываем - усяго, што вырабляюць Расія і Беларусь, гэтага мала для таго, каб спажыць і пераварыць у беларуска-расійскім саюзе, у нашых дзяржавах. Нам проста трэба сістэму выбудаваць і прадаваць, спачатку свой рынак не ўпусціць, запоўніць. І ў гэтым напрамку сёння ідзе дыялог. Ён будзе прадоўжаны ў пятніцу (на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Сочы 28 мая. - Заўвага БЕЛТА). І ён будзе таксама звязаны з той санкцыйнай палітыкай, якая накіравана супраць Беларусі і Расіі".

Што ж датычыцца сродкаў процістаяння санкцыям і забеспячэння ўстойлівай работы прадпрыемстваў, то Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Кожны на сваім рабочым месцы зрабіце тое, што павінны зрабіць. Больш нічога не трэба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі