Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2021, 13:14

Лукашэнка зацвердзіў змяненні ў закон аб электрасувязі - навацыі датычацца і пагроз нацбяспецы

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змяненні ў заканадаўства аб электрасувязі, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам прадугледжваецца, што ў мэтах папярэджання сітуацый, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, дзяржавай могуць быць прыняты меры па абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, што ўваходзяць у іх (скарачэнне часу і аб'ёмаў іх выкарыстання, змяненне рэжымаў работы), прыпыненні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, што ўваходзяць у іх (часовага спынення іх работы).

Пры гэтым устанаўліваецца, што паўнамоцтвы па кіраванні сеткай электрасувязі агульнага карыстання прадастаўляюцца аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, што ўваходзяць у іх, будзе з'яўляцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне сувязі.

Закон уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі