ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +33°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2021, 16:10

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення "Славянскага базару"

Фота з архіва
Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару" пройдуць з 15 па 18 ліпеня. У мэтах пашырэння глядацкай аўдыторыі прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.

Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе білет на мерапрыемствы фестывалю, праводзімыя ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "Віцебск".

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі