
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2023 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага ўдзялялася выкананню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.
У 2023 годзе плануецца падрыхтаваць 30 праектаў законаў. У іх ліку як прынцыпова новыя законы ("Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)", "Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі", "Аб незалежнай ацэнцы і сертыфікацыі кваліфікацый", "Аб абыходжанні з генетычнымі рэсурсамі"), так і накіраваныя на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў. З запланаваных да падрыхтоўкі праектаў законаў 23 будуць унесены ў парламент урадам.
Акрамя таго, планам прадугледжваецца падрыхтоўка канцэпцыі Экалагічнага кодэкса.-0-