28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 лютага падпісаў указ нумар 80 "Аб юбілейным медалі", якім зацверджана палажэнне аб парадку ўзнагароджання медалём "80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД ад 9 верасня 2024 года аб заснаванні адзінага юбілейнага медаля ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Гэты медаль вырабляецца з металу залацістага колеру. На яго правым баку адлюстраваны фігуры чырвонаармейцаў, якія ўзнімаюць над рэйхстагам Сцяг Перамогі, і гранёная пяціканцовая зорка ў абрамленні лаўровага вянка.
Юбілейным медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета, а таксама асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці аб героях, удзельніках і ахвярах ВАВ.-0-