Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 сакавіка 2022, 18:22

Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб Савеце старшынь вярхоўных судоў краін СНД

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пагадненне аб утварэнні Савета старшынь вярхоўных (вышэйшых) судоў дзяржаў - удзельніц СНД. Адпаведны ўказ нумар 123 кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Пагадненне было падпісана лідарамі краін Садружнасці 15 кастрычніка 2021 года. Чакаецца, што Савет старшынь вярхоўных (вышэйшых) судоў павысіць эфектыўнасць абмену вопытам паміж дзяржавамі па пытаннях судаводства, а таксама будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва ў сферы правасуддзя.

Адной з асноўных функцый Савета стане абмен інфармацыяй аб нацыянальным заканадаўстве і судовай практыцы, практыцы прымянення нацыянальнымі судамі міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе і прававых адносінах, заключаных у СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі