ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2020, 16:02

Лукашэнка зацвердзіў крэдытнае пагадненне з ЕБРР для рэканструкцыі трасы М3

Фота з архіва
Фота з архіва

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў крэдытнае пагадненне (рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі М3) паміж Беларуссю і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ нумар 265, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сродкі пазыкі ў суме 259 млн еўра будуць прадастаўлены прадпрыемству "Мінскаўтадар-Цэнтр" для рэалізацыі прадугледжаных пагадненнем мерапрыемстваў.

Савету Міністраў даручана забяспечваць ва ўстаноўленыя тэрміны пагашэнне і абслугоўванне пазыкі ЕБРР за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, Міністэрству транспарту і камунікацый - кантраляваць выкананне прадугледжаных крэдытным пагадненнем мерапрыемстваў і мэтавае выкарыстанне сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі