Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2026, 10:52

Лукашэнка заслухаў даклад Крупко. Галоўная тэма - сітуацыя ў Гомельскай вобласці на фоне снегападаў 

Фота з архіва
Фота з архіва
7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня заслухаў падрабязны даклад старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

Галоўнай тэмай даклада стала сітуацыя ў рэгіёне ў сувязі з моцнымі снегападамі і цыклонам, які набліжаецца, - работа па забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання інфраструктуры, расчыстка вуліц і транспартных магістралей. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся, ці трэба ў сувязі з гэтым аказаць Гомельскай вобласці тую ці іншую дапамогу. 

Прэзідэнту таксама даложана аб рэалізацыі даручэнняў па выніках мінулагодняй нарады ў Віцебску, дзе абмяркоўваліся пытанні работы арганізацый АПК. Для гэтага ў тым ліку прыцягваюцца працоўныя рэсурсы прампрадпрыемстваў, якія аказваюць садзейнічанне сельскагаспадарчым арганізацыям.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі