
Фота з архіва
15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухае пашыраны даклад аб асобных пытаннях развіцця спорту ва ўмовах санкцый. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.
Удзельнікі - міністр спорту і турызму, прэзідэнт НАК і профільныя віцэ-прэм'ер і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Абмяркуюць у тым ліку і праект указа "Аб мерах па стымуляванні дасягнення высокіх спартыўных рэзультатаў".-0-