Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2016, 16:47

Лукашэнка: зарплата ў спорце павінна залежаць ад вынікаў

15 жніўня, Маларыта /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Зарплата ў спорце павінна залежаць ад вынікаў, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзе вынік - атрымлівай дадаткова. Трэба даць магчымасць гуляць тым, хто хоча гуляць, а потым ужо плаціць грошы. А то прыйдуць да губернатара або Прэзідэнта: дай грошай. А вынік дзе?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аналагічны падыход неабходны і адносна зарплат адміністрацыйнага складу ў шэрагу клубаў, якія трэба прывязаць выключна да фінансавага выніку.

Размова аб развіцці спорту, у тым ліку дзіцяча-юнацкага, зайшла каля мясцовага спартыўнага комплексу, дзе прызямліўся прэзідэнцкі верталёт. Аляксандр Лукашэнка даў шэраг канкрэтных даручэнняў у гэтай галіне. У іх ліку вырашэнне праблемных пытанняў з работай лядовай арэны ў Бярозе.

Прэзідэнт выказаў і крытычную заўвагу наконт выступлення асобных беларускіх атлетаў на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. "Некаторыя паказваюць вынікі горшыя, чым да Алімпіяды пры адборы. Паўстае пытанне, чаго паехалі?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі