Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прыняць удзел у рабоце XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў бягучым годзе прымуць адразу тры гарады - Віцебск, Полацк і Наваполацк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка ў час перагавораў нагадаў пра патэнцыял супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў, якое забяспечвае істотную прыбаўку ва ўзаемным гандлі.
У Віцебску, Полацку і Наваполацку 27-28 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы ў рамках чарговага беларуска-расійскага Форуму рэгіёнаў. Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў Прэзідэнта Расіі і іншых расійскіх калег прыняць удзел у рабоце форуму.
"Думаю, бліжэй да гэтай падзеі мы дамовімся ў залежнасці ад графікаў нашай работы", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў поспехаў новаму складу расійскага ўрада. "Упэўнены ў захаванні пераемнасці ў частцы прыярытэтнага разгляду пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва", - сказаў ён.-0-