ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2023, 09:11

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта ПАР у Беларусь і прапанаваў развіваць супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Свабоды. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь раней на міжнародных пляцоўках паслядоўна падтрымлівала жыхароў Афрыкі ў пераадоленні апартэіду, а сёння мы разам імкнёмся да ўстанаўлення справядлівага светапарадку, заснаванага на дружбе, даверы і павазе Статута ААН і міжнароднага права. У 30-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі асабліва прыемна адзначыць магчымасць выхаду двухбаковага ўзаемадзеяння на новы ўзровень", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым развіцці кантактаў з ПАР па шырокім спектры напрамкаў, асабліва ў сферы прамысловай кааперацыі з акцэнтам на сельскую гаспадарку, у інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, харчовай бяспецы, адукацыі, ахове мацярынства і дзяцінства.

Карыстаючыся выпадкам, Аляксандр Лукашэнка запрасіў Сірыла Рамафосу наведаць з візітам Беларусь, каб надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж дзвюма дзяржавамі. Ён таксама пажадаў яму добрага здароўя і плённай палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Паўднёвай Афрыкі - згоды і прагрэсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі