ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 26 студзеня 2022
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2021, 10:14

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Егіпта наведаць Беларусь, каб прадоўжыць дыялог аб супрацоўніцтве

Абдэль Фатах аль-Сісі. Фота AP Photo
Абдэль Фатах аль-Сісі. Фота AP Photo

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У Беларусі вас ведаюць як аўтарытэтнага палітыка і дзяржаўнага дзеяча, які змог накіраваць Егіпет на шлях міру, стабільнасці і прагрэсу, ініцыяваць комплекс буйных нацыянальных праектаў і павысіць узровень дабрабыту егіпецкага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што добрая воля, багаты жыццёвы і прафесійны вопыт Прэзідэнта Егіпта будуць садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі.

Аляксандр Лукашэнка, карыстаючыся святочнай нагодай, аднавіў сваё запрашэнне Абдэль Фатаху аль-Сісі наведаць Беларусь у зручны для яго час, каб ацаніць выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей і прадоўжыць дыялог па перспектыўных напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Егіпта добрага здароўя і новых поспехаў у палітычнай кар'еры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі