ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2022, 11:00

Лукашэнка запрасіў на даклад Піневіча, Шведа і Тэртэля. Галоўнае пытанне - карупцыя ў медыцыне

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, генеральнага пракурора Андрэя Шведа і старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала барацьба з карупцыяй у медыцынскай галіне.

"Перш за ўсё пытанне ці то філасофскае, ці то ад жыцця: з чаго пачынаюцца войны? Я магу сёння на працягу 5-7 хвілін даказаць, што ў аснове любой вайны ляжыць несправядлівасць, а ў аснове несправядлівасці - карупцыя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды ставілі жорсткія перашкоды супраць распаўсюджвання карупцыйных злачынстваў. "Пры назначэнні за гэтым сталом службовым асобам я заўсёды гавару і ўзнімаю гэта пытанне, і патрабую, каб ні ў якім выпадку, прыйшоўшы на пасаду тую ці іншую, яны не ўвязлі ў карупцыі. Гэта недапушчальна! Тым не менш нават у такой сацыяльнай, важнай сферы, як ахова здароўя, ды і ў іншых сферах, у нас з'яўляюцца фігуранты адпаведных артыкулаў крымінальнага закона аб процідзеянні карупцыі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту таксама далажылі ў цэлым па сітуацыі ў ахове здароўя. У прыватнасці, размова ішла пра эпідэміялагічную абстаноўку і COVID-19. "Я бачу, што нашы ўрачы, якія не кралі, а сумленна працуюць і змагаюцца з кавідам, маюць на гэты момант добры вынік, пэўны поспех", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Закраналася і пытанне выкарыстання медыцынскага абсталявання, недапушчальнасці прастойвання тэхнікі. "Мне дакладваюць з месцаў, што ў вас не ўся тэхніка працуе медыцынская (КТ і гэтак далей) з прычыны нейкіх няспраўнасцей, а дзе-нідзе прастойвае па два-тры месяцы. Гэта ненармальна", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Прэзідэнт паставіў задачу дыверсіфікаваць пастаўкі лякарстваў, каб не дапусціць іх недахопу на ўнутраным рынку. "Спасылацца на тое, што нехта нам нечага не дае, нечага не хапае... Ведаеце, у нас медыцынская тэхніка і лякарствы не знаходзяцца пад жорсткімі санкцыямі, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Калі вам амерыканцы не прадаюць лякарствы, купіце іх у Індыі, на Кубе. Пытанне толькі ў прадпрымальнасці. Таму спасылкі на тое, што ў нас не хопіць лякарстваў, яшчэ нечага, не прымаюцца".

Кіраўнік дзяржавы даручыў генеральнаму пракурору Андрэю Шведу ўзяць пытанне па пастаўках лякарстваў і іншых вырабаў на кантроль: "Вы ўмееце гэта рабіць. Вось як з падзяжом жывёлы, так і тут. Трэба браць на кантроль і кантраляваць, каб ва ўрадзе не самазаспакоіліся. Я ж іх не падключаю ні да аднаго іншага пытання, акрамя эканомікі. Эканоміка, эканоміка, змагайцеся з санкцыямі - гэта ваша сфера, і дзейнічайце. Прынамсі, міністраў ні ў чым не абмяжоўваю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі