Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2022, 14:10

Лукашэнка запрасіў краіны ЕАЭС паўдзельнічаць у арганізацыі ў Беларусі II Гульняў краін СНД

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета запрасіў краіны ЕАЭС паўдзельнічаць у арганізацыі II Гульняў краін СНД у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі пачата актыўная падрыхтоўка да арганізацыі ў жніўні 2023 года другіх Гульняў краін СНД. Папярэднія спаборніцтвы прайшлі ў 2021 годзе ў Казані.

"Калі мы хочам прадаўжаць гэту добрую традыцыю, прашу ўсіх калег актыўна падключыцца да работы, даць неабходныя даручэнні зацікаўленым у вашых краінах. Свята спорту павінна стаць для нашых народаў яшчэ адным сімвалам дружбы і з'яднанасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі