Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка запатрабаваў захаваць вёску і ўлічваць інтарэсы людзей пры правядзенні рэформ у АПК Віцебскай вобласці

Прэзідэнт 22.11.2019 | 14:38
У час нарады
У час нарады

22 лістапада, Віцебск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці запатрабаваў абавязкова захаваць вёску і ўлічваць інтарэсы людзей пры правядзенні любых пераўтварэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўважліва і падрабязна азнаёміўся з тым, як працуюць створаныя раней у вобласці інтэграцыйныя холдынгі, іх праблемамі і эканамічнымі паказчыкамі. Дэталёва паспяховым вопытам работы холдынга падзялілася генеральны дырэктар ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" Ганна Норкус. На думку кіраўніка дзяржавы, мадэль работы гэтага холдынга з'яўляецца эфектыўнай, і яна можа стаць прыкладам для іншых. Асабліва правільным лічыць Прэзідэнт рашэнне ставіць на чале холдынга перапрацоўчыя прадпрыемствы і пад іх патрэбнасці развіваць сыравінную базу, якая фарміруецца з розных гаспадарак.

"Добра, пайшлі вы гэтым шляхам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Паставілі на чале перапрацоўку. І ідзіце гэтак жа, фарміруйце групу спецыялістаў".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на неабходнасці развіваць вёску і ўлічваць інтарэсы людзей. "Мяне ўсё ж такі непакоіць, што будзе там, ці захаваецца вёска ў Віцебскай вобласці? Мяне як Прэзідэнта гэта непакоіць. І людзі цікавяцца. Гэта галоўнае, гэта - аснова".

Адно з патрабаванняў Прэзідэнта датычылася стварэння спрыяльных умоў, каб прыцягваць на работу ў інтэграцыйныя структуры прафесіяналаў, якія могуць наладзіць эфектыўную работу. "Яны ж сілай не пойдуць, - сказаў ён. - Вы з імі дамоўцеся. А дамовіцеся, калі ім добра заплаціце, за зарплату. Недзе, можа, і кватэру даць. Спецыялістам трэба плаціць. Спецыялісты ва ўсім свеце вельмі дорага каштуюць. Знайдзіце не сваякоў, не сыноў, не палюбоўніц, не палюбоўнікаў, а добрых спецыялістаў і накіруйце туды".

Аляксандр Лукашэнка, аналізуючы работу інтэграцыйных структур Віцебскай вобласці, адзначыў, што не бачыць мэтазгоднасці ў стварэнні над імі яшчэ адной структуры, якая іх аб'яднае. Трэба дабіцца вынікаў работы ад ужо існуючых холдынгаў. "Мяне цікавіць адно: чаму мы ствараем гіперхолдынг, парушаем кіруемасць вобласцю наогул і нават структуру ўлады, выклікаючы незадавальненне старшынь райвыканкамаў і многіх спецыялістаў, а не ідзём крок за крокам? Яны (інтэграцыйныя структуры. - Заўвага БЕЛТА) створаны, функцыянуюць, а аддачы ад іх няма. Чаму іх не прымусілі працаваць, паўтараючы вопыт (паспяховых прадпрыемстваў тыпу "Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі". - Заўвага БЕЛТА)?" - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.