ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 15:57

Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць краіну агуркамі і памідорамі ў міжсезонне

Фота з архіва
Фота з архіва

28 красавіка, Ветка /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці даручыў вырашыць праблему з вырошчваннем плодаагародніннай прадукцыі ў міжсезонне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі дрэнна, што мы не можам вясной накарміць наш народ агурком і памідорамі. Вельмі дрэнна. На працягу бягучага, будучага года гэту праблему трэба вырашыць. Што такое сёння пабудаваць гэтыя цяпліцы? Мы ж гэта ўсё ўмеем рабіць самі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што і штампаваць цяпліцы не трэба: будаваць іх трэба ў тых гаспадарках, дзе ўжо ўмеюць з імі працаваць або дзе для гэтага ёсць магчымасці. "Цяпліца - гэта грошы. Вы, як з малака сёння, будзеце мець раннюю капейку, каб людзям заплаціць", - сказаў ён.

"І тут жа сады. Штурмам трэба выкарчоўваць старызну і ствараць новыя сады. Гэта нядобра, што мы яблыкі завозім. Мы што, самі не можам, як у Польшчы, вырасціць гэты яблык? Можам. Проста не займаемся. А гэта імпартазамяшчэнне", - заўважыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі